3 декабря 2010 г. г. Горки. Могилевской области. ААЯ
У пятнiцу, 3 снежня г.г., у 16 гадзiн я вяртаўся з дачы, што ў акадэмiчным таварыстве «Садавод». Неба было шэрым, але на паўночным напрамку над Нежаўскiм гаем, яно загарэлася чырванню.
«Пажар», - мiльгнула думка, бо воддаль былi садовыя ўчасткi з вялiкiмi будынкамi. Праз хвiлiну зноў спынiўся ад нечаканасцi: чырвонае воблака ўзялося над гарызонтам i хутка рухалася насустрач. Яшчэ праз хвiлiну яно ўжо было над маёй галавой, потым гэтак жа iмклiва пранеслася над акадэмiяй i знiкла за небасхiлам. Пры гэтым воблака займала да 45 градусаў гарызонта. Рухалася яно iмклiва i бязгучна. А здзiвiла больш за ўсё тое, што неслася яно супраць ветру. Значыць, штосьцi штучнае. Стаяў i губляўся ў здагадках: што ж магло быць? Мажлiва, якi спадарожнiк сарваўся з арбiты i згарэў? Альбо камета цi метэарыт? Магчыма, хто таксама быў сведкай гэтай незвычайнай з’явы? Адгукнiцеся i падзялiцеся сваёй версiяй у газеце.
- П. Лахаданаў, пенсiянер
- Спадарожнiк цi метэарыт? // Ленiнскi шлях, 18 снежня 2010 (г. Горкi)